Белорусский портал в Казахстане

Выбух у Страсбургу: пацярпелі 11 чалавек



У Страсбургу (Францыя) прагрымеў выбух на збожжасховішчы, пацярпелі 11 чалавек, паведамляе ТАСС.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 6-га чэрвеня, прычыны пакуль не ўстаноўлены. На месцы надзвычайнага здарэння працуюць каля 70 пажарных.

Паводле даных медыкаў, стан трох з адзінаццаці пацярпелых ацэньваецца як крытычны.

6 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/43715
Текущая дата: 29.03.2024