Белорусский портал в Казахстане

Войны паміж краінамі ў бліжэйшым будучым будуць пачынацца з кібератак



Такое меркаванне выказаў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, выступаючы ў міжнародным дыскусійным клубе "Валдай".

"Мы жывём у рэальнасці, якая пастаянна змяняецца, да якой не гатовы, - сказаў Антоніу Гутэрыш. - Я ўпэўнены, што ў хуткім часе, калі будзе вайна паміж дзвюма дзяржавамі, яна пачнецца з магутных кібератак".

Генсакратар ААН звярнуў увагу, што, хоць міжнароднае права прымяняльнае да кіберпрасторы, няма ўяўлення, як міжнароднае гуманітарнае права і канцэпцыя самаабароны могуць быць прымяняльныя да кіберканфліктаў.

"Узнікла пустата ў пытанні, якое вельмі рэальнае, трэба над гэтым працаваць", - заявіў Антоніу Гутэрыш. Генсек ААН таксама звярнуў увагу на развіццё штучнага інтэлекту і генетычнай інжынерыі. На яго думку, гэтыя рэчы адкрываюць шлях да фантастычных магчымасцей, але таксама нясуць і рызыкі.

21 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/43919
Текущая дата: 03.05.2024