Белорусский портал в Казахстане

Узаемадзеянне ў фармаце СНД павінна быць сінхранізавана з інтэграцыйнымі працэсамі ў Вялікай Еўразіі, асабліва ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва



З такой прапановай на саміце СНД выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Трэба вызначыць напрамкі для спалучэння магчымасцей нашых краін з буйнымі міжнароднымі праектамі, у першую чаргу з эканамічным поясам Шаўковага шляху. Беларусь ужо ўдзельнічае ў ім, развіваючы Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што стабільным адносінам паміж дзяржавамі СНД будзе таксама садзейнічаць шырокі дыялог Садружнасці з Еўразійскім эканамічным саюзам.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў даручыць выканаўчаму сакратару СНД Сяргею Лебедзеву і старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграну Саркісяну актывізаваць падрыхтоўку да падпісання абноўленага мемарандума аб паглыбленні ўзаемадзеяння паміж ЕЭК і Выканкамам СНД.

"Гэты дакумент дасць магчымасць нашым партнёрам па Садружнасці аператыўна і ў поўным аб`ёме атрымліваць інфармацыю аб развіцці еўразійскай інтэграцыі, аб`ектыўна ацэньваць перспектывы нарошчвання супрацоўніцтва па прыярытэтных напрамках", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

28 верасня 2018, Душанбэ
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/45128
Текущая дата: 20.05.2024