Белорусский портал в Казахстане

У Маскве правяраюць больш за 25 аб`ектаў з-за пагрозы выбухаў



Кінолагі правяраюць больш за 25 аб`ектаў расійскай сталіцы, у тым ліку станцыі Маскоўскага метрапалітэна, з-за ананімных паведамленняў аб пагрозах выбухаў.

"У прыватнасці, правяраюць парк "ЗІЛАРТ", стадыён "ЦСКА Арэна" і "Парк Легенд", парк "Зараддзе", стадыён "Сапсан Арэна" і ВДНГ", - сказаў субяседнік агенцтва ТАСС.

Таксама паступіла паведамленне аб мініраванні станцыі метро "Выставачная" і ўвахода ў ГЦ "Афімол Сіці". Праводзіцца эвакуацыя наведвальнікаў саду "Эрмітаж".

12 чэрвеня 2019, Масква
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/48355
Текущая дата: 27.04.2024