Белорусский портал в Казахстане

На Канарскіх выспах з-за лясных пажараў эвакуяваны 4 тыс. чалавек



На выспе Гран-Канарыя (Іспанія) з-за лясных пажараў эвакуяваны 4 тыс. чалавек, паведамляе Reuters.

Больш за дзесяць самалётаў і верталётаў і амаль 700 пажарных змагаюцца з лясным пажарам, які пачаўся 17 жніўня недалёка ад горада Тэхеда.

Тушэнне агню ўскладняецца высокай тэмпературай паветра і моцнымі вятрамі. Як заявіў рэгіянальны кіраўнік Канарскіх астравоў Анхель Віктар Торэс, агонь пакуль не ўдалося ўзяць пад кантроль.

Паводле даных Euronews, гэта ўжо другое ўзгаранне за тыдзень у гэтым раёне. 16 жніўня стала вядома аб арышце дзевяці чалавек, якіх падазраюць у падпалах і неасцярожным абыходжанні з агнём.

19 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/49312
Текущая дата: 20.04.2024