Белорусский портал в Казахстане

На рэлігійным свяце ў Іраку загінулі больш як 30 чалавек



У іракскім горадзе Кербела ў час рэлігійнага свята Ашура загінуў як мінімум 31 чалавек, каля 100 былі паранены.

Паводле даных мясцовых СМІ, у час святкавання адбылося абвальванне часткі пешаходнага пераходу, на якім сабралася вялікая колькасць людзей. Падрабязнасці здарэння пакуль не паведамляюцца.

Штогод мусульмане-шыіты з`язджаюцца з усяго свету ў Кербелу на рэлігійны рытуал Ашура ў гонар імама Хусэйна, унука прарока Мухамеда.

У 680 годзе ў бітве пры Кербеле імам Хусэйн, яго брат Абас і 70 іх паплечнікаў былі забіты.

10 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/49716
Текущая дата: 28.03.2024