Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і НАТА абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) Аляксандр Міхневіч сустрэўся з намеснікам генеральнага сакратара НАТА Мірчам Джаанэ. 

"На сустрэчы Аляксандр Міхневіч і Мірча Джаанэ абмеркавалі актуальнае ўзаемадзеянне нашай краіны з Паўночнаатлантычным альянсам, а таксама пытанні дзейнасці НАТА", - адзначылі ў Міністэрстве замежных спраў.

2 снежня 2019, Мінск 
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/50791
Текущая дата: 24.04.2024