Белорусский портал в Казахстане

Кабінет міністраў Украіны з-за сітуацыі з каранавірусам пашырыў рэжым надзвычайнай сітуацыі на ўсю краіну



Адпаведнае рашэнне прынята на сённяшнім пасяджэнні ўрада.

Згодна з рашэннем урада, рэжым надзвычайнай сітуацыі ўводзіцца на 30 дзён - да 24 красавіка. Акрамя таго, на 30 дзён па ўсёй краіне прадаўжаецца каранцін.

Паводле слоў прэм`ер-міністра Дзяніса Шмыгаля, рэжым надзвычайнай сітуацыі могуць як прадоўжыць, так і спыніць раней за тэрмін на асобным пасяджэнні ўрада.

Згодна з апошнімі афіцыйнымі данымі, ва Украіне зафіксавана 113 выпадкаў заражэння COVID-19, чатыры чалавекі памерлі.

25 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/52215
Текущая дата: 23.04.2024