Белорусский портал в Казахстане

Нарвежскія навукоўцы правераць, наколькі заразная новая форма COVID-19



Нарвежскія медыкі знайшлі новы варыянт COVID-19 у двух гарадах, яны лічаць, што ён можа быць больш заразнай формай.

Навукоўцы Нарвегіі, якія даследуюць новую форму каронавіруса, знойдзенага ў Хюлестадзе і Тронхейме, высвятляць, ці мае ён падабенства з тым, што выклікаў успышку ў Вялікабрытаніі, і ці з`яўляецца больш заразным, паведаміла тэлерадыёкампанія NRK.

Раней нарвежскія медыкі знайшлі новы варыянт COVID-19 у двух гарадах, яны лічаць, што ён можа быць больш заразнай формай.

Пасля ўспышкі каронавіруса ў Тронхейме зачынілі ўсе грамадскія месцы, як і верф ў Хюлестадзе, дзе заразіліся парадку 90 работнікаў.

У інстытуце грамадскай аховы здароўя Нарвегіі пакуль не могуць сказаць, якая вірулентнасць знойдзенага варыянту каронавіруса - для атрымання адказу на гэтае пытанне трэба правесці яшчэ шэраг даследаванняў.

Мінск, 24 кастрычніка 2020
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/56564
Текущая дата: 03.05.2024