Белорусский портал в Казахстане

Кыргызстан адмаўляецца ад амерыканскай вакцыны ад каронавіруса Pfizer



Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя краіны Алымкадыр Бейшаналіеў.

Кыргызстан адмаўляецца ад мільёна бясплатных доз вакцыны 

Для таго, каб забяспечыць захаванне прэпарата, краіне трэба дадаткова два мільёны долараў, чаго ўлады не могуць сабе дазволіць.

"Нам прапанавалі амерыканскую вакцыну Pfizer. Аднак вакцына павінна захоўвацца пры тэмпературы мінус 70 градусаў. Нам хацелі даць больш за мільён доз бясплатна. Для таго каб прывезці, захоўваць і вакцынаваць насельніцтва, нам патрэбныя спецыяльныя халадзільнікі", - распавёў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя, адзначыўшы, што такіх халадзільнікаў у рэспубліцы няма.

Паводле яго слоў, адзін такі рэфрыжэратар каштуе каля чатырох тысяч долараў, а каб забяспечыць захаванне амерыканскага прэпарата, трэба два мільёны долараў. Бюджэт краіны не можа забяспечыць выдзяленне такой сумы.

Міністр адзначыў, што Кыргызстан цяпер вядзе перамовы з Расіяй на пастаўку вакцыны. Расійскі прэпарат можна захоўваць пры тэмпературы ад мінус двух да -18.

Першыя выпадкі захворвання на COVID-19 выявілі ў Кыргызстане ў сакавіку 2020 года. Усяго ў рэспубліцы зафіксавана 83 268 выпадкаў інфікавання COVID-19. Памерлі 1390 чалавек.

Sputnik, 24 студзеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/58195
Текущая дата: 04.05.2024