Белорусский портал в Казахстане

У Індыі зафіксавалі антырэкорд па колькасці смяротных зыходаў ад COVID-19 за суткі



У Індыі за мінулыя суткі зафіксавалі 4205 смяротных зыходаў з-за каранавіруса, што стала максімумам з пачатку пандэміі.

Папярэдні антырэкорд па колькасці смяротных зыходаў з-за COVID-19 быў адзначаны ў Індыі 8 мая, калі за суткі з-за інфекцыі памерла 4187 чалавек.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Індыі, за мінулыя суткі ў краіне выявілі 348 421 выпадак заражэння COVID-19, агульная колькасць хворых у краіне на гэты час перасягае 23 млн, а колькасць смяротных зыходаў склала больш за 250 тыс.

Індыя займае другое месца ў свеце (пасля ЗША) па агульнай колькасці хворых на COVID-19 і трэцяе месца па колькасці смяротных зыходаў з-за гэтай інфекцыі (пасля ЗША і Бразіліі).

12 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/59246
Текущая дата: 03.05.2024