Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка параўнаў падзеі ў Беларусі ў 2020 годзе і нядаўнія ў Казахстане і назваў галоўную прычыну таго, што здарылася



Адпаведныя заявы беларускі лідар зрабіў у час прыёму ад імя Прэзідэнта на стары Новы год.

"За ўсімі гэтымі падзеямі стаяць дзяржавы. І заўважце, у жніўні 2020-га гэтыя дзяржавы (ведаеце, якія і чыімі рукамі) рынуліся да нас. Вядома, усю кашу заварылі іх спецслужбы. І мы іх бачылі, яны гэта не хавалі. Але тут мы ім рогі абламалі, і яны зрабілі выснову", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, галоўная выснова калектыўнага Захаду была ў тым, каб у далейшым скрываць свае інтарэсы, не засвечваць іх у публічнай прасторы.

"Працавалі спецслужбы, і яны (зацікаўленыя дзяржавы.) не свяціліся, ніхто гэтага не заўважыў. Такія маштабныя акцыі, у такой грандыёзнай краіне, як Казахстан, (арганізаваць.) за суткі? Проста так не атрымаецца", - канстатаваў беларускі лідар.

Акрамя таго, у Казахстане перасякаюцца інтарэсы вялікіх транснацыянальных кампаній.

"Таму была дадзена каманда: "Не спяшайцеся, спакойна, калі будзе ўсё зразумела - выйдзем на авансцэну" (я працытаваў данясенне нашай разведкі ў першыя дні падзей). Усё там было, як трэба. Казахстан, як і Беларусь, - вузлавыя пункты. Мы - у Еўропе, там - у Цэнтральнай Азіі", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

"З Казахстана, як керагазам, можна было падагрэць і Расію, можна было знівеліраваць ганьбу Афганістана, якая была дапушчана Злучанымі Штатамі Амерыкі, і можна ўплываць не толькі на Кітай, але і на ўсю Азію. Таму стаўкі былі высокія", - прадоўжыў Прэзідэнт.

Улічваючы ўсю гэту інфармацыю, лідары краін АДКБ прынялі рашэнне накіраваць у Казахстан кантынгент міратворчых сіл. "Мы прынялі рашэнне ўмяшацца. У першай размове з Пуціным (тэлефоннай размове з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.) я яму сказаў: "Як толькі мы там прызямлімся, паглядзіш, сітуацыя зменіцца". Так і адбылося. Гэта для нас было галоўнае", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб адрозненнях паміж падзеямі ў дзвюх краінах, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што іх па вялікім рахунку няма: "Усё тое ж самае, толькі не вельмі свяціліся". У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што важна заставацца вельмі ўважлівымі, кантраляваць сітуацыю: "Супакойвацца нам нельга".

14 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/62825
Текущая дата: 29.03.2024