Белорусский портал в Казахстане

Польскі ваеннаслужачы застрэліўся на граніцы з Беларуссю



Увечары 26-га студзеня ў Падляшшы быў знойдзе ваеннаслужачы з агнястрэльным раненнем галавы.

Заяву наконт гэтага зрабіла 16-я механізаваная дывізія. "Паводле папярэдніх даных, быў зроблены выстрал з табельнай зброі, у выніку чаго ваеннаслужачы загінуў", - гаворыцца ў паведамленні.

Размова ідзе пра 22-гадовага салдата з 9-й танкавай кавалерыйскай брыгады з Бранева. Мужчына не з`явіўся позна ўвечары на інструктаж па месцы нясення службы. Яго знашлі праз некалькі гадзін у парку каля вучэбнага цэнтра. У яго было агнястрэльнае раненне галавы, выратаваць яго не ўдалося. Справа расследуецца ваеннай паліцыяй і пракуратурай.

27 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/63135
Текущая дата: 03.05.2024