Белорусский портал в Казахстане

Сі Цзіньпін загадаў арміі сканцэнтравацца на падрыхтоўцы да баявых дзеянняў



Народна-вызваленчая армія Кітая (НВАК) «павінна сканцэнтравацца на падрыхтоўцы да ўдзелу ў сапраўдных баявых дзеяннях», заявіў старшыня КНР і кіраўнік Цэнтральнага ваеннага савета краіны Сі Цзіньпін.

Як паведаміла Цэнтральнае тэлебачанне Кітая, такое ўказанне ён накіраваў удзельнікам семінара па нацыянальнай абароне і ваеннай рэформе, якое прайшло ў Пекіне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Палітбюро ЦК КПК.

Кіраўнік КНР таксама даручыў строга прытрымлівацца плана па дасягненні мэтаў рэформы арміі.

Звязда, 21 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/66556
Текущая дата: 24.04.2024