Белорусский портал в Казахстане

Сірыя падала заяўку на ўступленне ў БРІКС



Пра гэта паведамляе амбасадор краіны ў РФ Башар Джаафар.

Паводле слоў пасла, Сірыя вельмі зацікаўлена ў далучэнні да гэтага інтэграцыйнага аб’яднання.

БРІКС заснавана ў 2006 годзе Бразіліяй, Расіяй, Індыяй і Кітаем, у 2011 годзе да яе далучылася ПАР. 1 студзеня 2024 года Егіпет, Іран, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўская Аравія і Эфіопія сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі групы.

Звязда, 5 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/75474
Текущая дата: 06.10.2024