Каманда выбранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа настойвае на выхадзе Вашынгтона з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у дзень яго ўступлення на пасаду кіраўніка Белага дома 20 студзеня, паведамляе газета Financial Times.
Як зазначае выданне са спасылкай на крыніцы, выхад ЗША пазбавіць СААЗ асноўнай крыніцы фінансавання і падарве магчымасці арганізацыі спраўляцца з надзвычайнымі сітуацыямі.
Былы каардынатар па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса Белага дома пры адміністрацыі Джо Байдэна Ашыш Джа заявіў, што выхад Вашынгтона з СААЗ у першы ж дзень паўнамоцтваў Трампа многія ў яго асяроддзі разглядаюць як сімвалічны ход. Паведамляецца, што частка каманды выбранага прэзідэнта ЗША хацела толькі рэфармаваць СААЗ пры ўдзеле Вашынгтона, але прыхільнікі разрыву сувязяў з арганізацыяй аказаліся больш уплывовымі.
У 2020 годзе Трамп аб’явіў, што Вашынгтон мае намер поўнасцю спыніць адносіны з СААЗ, паколькі яе кіраўніцтва адмовілася ад правядзення пераўтварэнняў, на якіх настойвала амерыканская адміністрацыя. Пры гэтым Трамп абвінавачваў СААЗ у тым, што яна нібыта апынулася пад поўным кантролем Кітая. Па версіі Трампа, улады КНР і кіраўніцтва СААЗ не прынялі належных мер у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса. Байдэн адмяніў рашэнне Трампа пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША ў 2021 годзе.
Звязда, 22 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/76366
Текущая дата: 23.12.2024