Белорусский портал в Казахстане

Расія і ЗША правядуць перагаворы ў Стамбуле



Сустрэча прадстаўнікоў Расіі і ЗША 27 лютага адбудзецца па пытаннях функцыянавання пасольстваў, расказаў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

— Дыпламаты, эксперты высокага ўзроўню сустрэнуцца, каб разгледзець сістэмныя праблемы, назапашаныя ў выніку супрацьпраўнай дзейнасці папярэдняй адміністрацыі (ЗША.), — паведаміў Лаўроў.

Штучныя перашкоды ствараліся для дзейнасці расійскага пасольства, адпаведна, і для амерыканскага боку рабіліся тыя ж крокі.

Сустрэча адбудзецца заўтра, у Стамбуле, па выніках стане зразумела, наколькі палітыка ў дачыненні адзін да адной зможа хутка рухацца, адзначыў кіраўнік расійскага МЗС.

Звязда, 26 лютага 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/77199
Текущая дата: 27.02.2025