Белорусский портал в Казахстане

УСУ атакавалі дронамі рынак у Алешках Херсонскай вобласці



Грамадзян, якія ўцалелі ў выніку атакі, як удакладніў губернатар рэгіёна, дабівалі FPV-дронамі.

УСУ атакавалі беспілотнікамі рынак у Алешках Херсонскай вобласці, пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Уладзімір Сальда.

"Каля 9:30 у Алешках, у раёне цэнтральнага рынку, УСУшнікі нанеслі масаваны ўдар FPV-дронамі па мірных жыхарах", - распавёў Сальда ў сваім Telegram-канале.

Ён адзначыў, што ў момант атакі на рынку знаходзілася вялікая колькасць людзей. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі сем чалавек, больш за 20 атрымалі раненні.

Па словах губернатара рэгіёна, пасля першай хвалі атакі пачалася другая – FPV-дроны пачалі дабіваць тых, хто выжыў.

"Пасля першай хвалі ўдараў па рынку ў Алёшках, дзе ўжо былі загінуўлыя і параненыя, вораг накіраваў FPV-дроны для дабівання тых, хто выжыў", - напісаў Сальда.

Мінск, 1 траўня 2025
Sputnik


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/77893
Текущая дата: 08.05.2025