Белорусский портал в Казахстане

На роварах з клункамі: беларусы перадаюць дапамогу сваякам на Украіну



Беларусы збіраюць перадачы для сваякоў на Украіне і прыносяць іх на мяжу, каб перадаць праз КПП. Такія вандроўкі імкнуцца здзяйсняць раз у тры-пяць дзён.

Што перадаюць родным і што расказваюць пра сітуацыю, глядзіце відэа:



На Украіне зараз мама, свякроў і родны брат, распавяла адна з жанчын, яна прынесла да мяжы некалькі пакетаў з прадуктамі. Суразмоўніца родам з Украіны, адкуль яна з`ехала вучыцца ў Беларусь, а зараз працуе ў Гомелі.

"Вось вязем прадукты - хлеб, крупы, аўсянка, алей сланечнікавы, масла сметанковае, прадукты. 8 сакавіка былі і вось сёння", - расказала жанчына.

У Гарнастаеўцы і Дабранцы - украінскіх населеных пунктах, дзе зараз застаюцца родныя, ужо спакойна, сказала суразмоўца. Далёка на тэрыторыю Украіны іх з мужам не пускаюць, з таго боку сустракаюць родныя, забіраюць перадачу, абменьваюцца навінамі.

"Цяпер крыху стала лепш. У Дабранцы сталі пячы, дык па булачцы хлеба камусьці вырабяць. А так да Гарнастаеўкі, дзе мы нарадзіліся, увогуле нічога не давозяць, таму цяжка... Дзіця захварэла, таму папрасілі лекі прывезці", - распавяла яна.

Родныя, якія засталіся ва Украіне, зараз збіраюцца адправіць сваіх дзяцей да цёткі і дзядзькі ў Беларусь, аб сітуацыі гавораць: "Павінна стабілізавацца".

"Мы родам з Украіны, хочам, каб быў мір", - сказала жанчына.

Пакуль карэспандэнт гутарыў з беларускай, якая перадае прадукты, з тэрыторыі Украіны з`явілася іншая жанчына - на ровары і з вялікімі торбамі.

"Прадала хату, рэчы стаялі ў людзей, зараз патроху перакладаю, дзякуй вялікі, дазволілі. Я ж толькі туды і назад. Пакуль ціха, а што там далей, я не ведаю," - распавяла жанчына.

Sputnik, 11 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/101/63918
Текущая дата: 20.11.2024