Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Латвія абмяркуюць пытанні кантролю над узбраеннямі



У Латвійскай Рэспубліцы 15-17 лютага праходзіць рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі па пытаннях кантролю над узбраеннямі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У час сустрэчы разглядаюцца пытанні выканання дамоўленасці паміж Беларуссю і Латвіяй аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ад 5 сакавіка 2004 года.

Бакі абмяркуюць прапановы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці прымяняемых дадатковых мер даверу і бяспекі, а таксама ўзгодняць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі.

16 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/106/63497
Текущая дата: 20.11.2024