Белорусский портал в Казахстане

Абстаноўка на постсавецкай прасторы застаецца неспакойнай: выбрана чарговая геапалітычная мэта, узяты курс на новую



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год.

"Разумею, што ўсім хацелася б вярнуцца да прывычнага, больш спакойнага рытму жыцця (я маю на ўвазе на планеце). Але вы бачыце: на постсавецкай прасторы вельмі неспакойна. І не толькі вакол нас. Выбрана чарговая геапалітычная мэта. Напэўна, узяты курс на новую", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што ў бягучых умовах шэрагу краін постсавецкай прасторы давялося разам даць адэкватны калектыўны адказ на пагрозу.

"Беларусь, Расія і іншыя краіны, некалі аб`яднаныя агульнай гісторыяй, паўсталі на абарону гэтай дзяржавы (Рэспублікі Казахстан.). А гэта сведчыць аб тым, што мы не растрацілі спадчыну савецкай эпохі - спадчыну непарушнага братэрства і моцных сувязей паміж народамі".

"Сучасная гісторыя паказвае, што ідэя гэтага вечара - успомніць самыя светлыя, добрыя імгненні і традыцыі Савецкага Саюза, пра які нехта з вас ведае толькі па фільмах, песнях, фатаграфіях, - як ніколі актуальна", - дадаў беларускі лідар.

14 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/108/62826
Текущая дата: 09.10.2024