Белорусский портал в Казахстане

Улады ААЭ забаранілі аматарам запускаць дроны



Улады ААЭ забаранілі аматарам запускаць дрон на фоне нядаўніх удараў беспілотнікаў, паведамляе МУС.

Раней некалькі беспілотнікаў адначасова ўразілі некалькі мэтаў у сталіцы Абу-Дабі, у тым ліку зону будаўніцтва новага аэрапорта і цыстэрны з гаручым паблізу складоў Нацыянальнай нафтавай кампаніі, у выніку чаго загінулі тры чалавекі і шэсць атрымалі раненні. Адказнасць узяў еменскі мяцежны рух «Ансар Алах» (хусіты).

«МУС спыняе лётныя аперацыі для ўладальнікаў дронаў, а таксама палёты лёгкіх спартыўных самалётаў», — гаворыцца ў распараджэнні, апублікаваным на сайце ведамства. МУС дадае, што ўказ, узгоднены з Упраўленнем грамадзянскай авіяцыі ААЭ, закліканы «забяспечыць бяспеку жыццяў і ўласнасці».

У заяве адзначаецца, што выключэннем з’яўляюцца арганізацыі, якія займаюцца здымкамі фільмаў або рэкламы з выкарыстаннем дронаў, але цяпер ім неабходна будзе атрымліваць дазвол ад уладаў на сваю працу.

Звязда, 23 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/109/63056
Текущая дата: 20.11.2024