Белорусский портал в Казахстане

Амерыканскія саветнікі атрымалі пасады ў Мінабароны Украіны



Двое саветнікаў ад ЗША пачалі пастаянна працаваць у Міністэрстве абароны Украіны. Аб гэтым паведамляе дырэктарат палітыкі ў сферы абароны міністэрства на афіцыйнай старонцы ў Facebook.

"У дырэктараце палітыкі ў сферы абароны Міністэрства абароны Украіны на пастаяннай аснове пачалі працаваць саветнікі ад ЗША Крыс Рыца і Тод Браўн", - гаворыцца ў паведамленні.

Як удакладняецца, у іх афіцыйныя абавязкі ўваходзіць кансультатыўная дапамога ў рэалізацыі рэформы абароны, па пытаннях палітыкі, кіравання ў ваеннай сферы, еўраатлантычнай інтэграцыі.

13 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/111/62791
Текущая дата: 20.11.2024