Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Мексікі другі раз захварэў на каранавірус



Прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор атрымаў станоўчы вынік тэсту на каранавірус і зараз знаходзіцца на самаізаляцыі. Паведамленне пра гэта палітык апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter.

«Я інфікаваны на COVID-19. І хоць сімптомы лёгкія, застануся на самаізаляцыі і буду займацца офіснай працай і мець зносіны віртуальна», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт таксама сказаў, што ў гэты перыяд яго будзе замяшчаць міністр унутраных спраў Адан Аўгуста Лопес Эрнандэс.

У снежні 2021 года Андрэс Мануэль Лопес Абрадор атрымаў трэцюю дозу вакцыны ад каранавіруса AstraZeneca. Бустэрную прышчэпку 68-гадоваму кіраўніку дзяржавы зрабілі прама падчас прэс-канферэнцыі. Пры гэтым амаль год таму Прэзідэнт ужо перахварэў ковідам. Лопес Абрадор паведаміў 24 студзеня 2021 года, што заразіўся каранавірусам. Па яго словах, і тады ў яго былі таксама лёгкія сімптомы.

Звязда, 11 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/112/62726
Текущая дата: 20.11.2024