Белорусский портал в Казахстане

Лідары ЗША і чатырох краін Еўропы выказаліся за дыялог з РФ па Украіне



Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным канцылярыяй брытанскага прэм’ер-міністра Борыса Джонсана па выніках тэлефоннай размовы з прэзідэнтамі ЗША і Францыі Джо Байдэнам і Эманюэлем Макронам, в.а. канцлера ФРГ Ангелай Меркель і прэм’ер-міністрам Італіі Марыё Драгі.

Лідары ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі і Італіі ў тэлефоннай размове ў аўторак пагадзіліся з неабходнасцю працягу дыялогу з Расіяй па тэме зніжэння напружанасці вакол Украіны.

«Прэзідэнт Байдэн распавёў іншым лідарам аб яго размове з прэзідэнтам Расіі [Уладзімірам] Пуціным. Лідары падкрэслілі важнасць таго, каб Расія спыніла пагрозлівыя паводзіны ў дачыненні да Украіны. Яны пагадзіліся з неабходнасцю працягваць дыялог з Расіяй, каб заахвоціць да гэтага выніку», — гаворыцца ў паведамленні.

«Лідары дамовіліся знаходзіцца ў цесным кантакце і каардынаваць свае падыходы па гэтым пытанні», — заўважылі на Даўнінг-стрыт.

Расійскі лідар і кіраўнік адміністрацыі ЗША правялі ў аўторак перамовы па відэасувязі, гутарка працягнулася крыху больш за дзве гадзіны. Пераважнай тэмай стала сітуацыя вакол Украіны, таксама лідары ​​абмеркавалі двухбаковыя адносіны, кібербяспеку і іранскую ядзерную здзелку.

Апошнім часам на Захадзе і ва Украіне ўсё часцей гучаць заявы пра нібыта магчымае «уварванне» Расіі на ўкраінскую тэрыторыю.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў назваў падобную інфармацыю пустым і беспадстаўным нагнятаннем напружанасці, падкрэсліўшы, што Расія ні для каго не ўяўляе пагрозы. Пры гэтым ён не выключыў магчымасці правакацый, каб апраўдаць такія заявы, і папярэдзіў, што спробы сілавога вырашэння праблемы на паўднёвым усходзе Украіны будуць мець самыя сур’ёзныя наступствы.

Звязда, 8 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/113/62128
Текущая дата: 09.10.2024