Апошняе ў 2021 годзе пасяджэнне савета кіраўнікоў Садружнасці пад старшынствам Мінска прайшло 28 снежня ў Санкт-Пецярбурзе.
Старшынства ў Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД) пераходзіць у 2022 годзе да Казахстана ад Беларусі, якая ўзначальвала аб`яднанне ў яго 30-ю гадавіну.
Плануецца, што чарговае пасяджэнне савета кіраўнікоў краін СНД пройдзе ў Нур-Султане 14 кастрычніка 2022 года. У маі сталіца Казахстана прыме кіраўнікоў урадаў.
Палепшылі эканамічныя паказчыкі
У студзені - жніўні 2021-га аб`ём (у бягучых цэнах) узаемнага гандлю краін Садружнасці павялічыўся на 28,3 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам годам раней. "За дзевяць месяцаў гэтага года ні адна з краін Садружнасці не дапусціла падзення па валавым унутраным прадукце, завяршыўшы гэты перыяд з дынамікай росту. У цэлым жа па СНД ВУП вырас на 4,4%", - гаворыцца ў выніковай справаздачы Выканаўчага камітэта СНД.
15 кастрычніка на саміце Садружнасці падпісалі дамову аб супрацьдзеянні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванню тэрарызму і распаўсюджванню зброі масавага знішчэння.
Планы на 2022 год
Спікер верхняй палаты парламента Казахстана Маўлен Ашымбаеў назваў адным з прыярытэтаў старшынства рэспублікі - прасоўванне парламенцкай дыпламатыі. Канцэпцыя старшынства Казахстана будзе абнародавана ў студзені.
Да мая 2022 года ў планах падрыхтаваць да падпісання кіраўнікамі ўрадаў краін Садружнасці пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі ў СНД. Дакумент прадугледжвае, што да яго могуць далучыцца не толькі ўдзельнікі аб`яднання, але і на пэўных умовах іншыя краіны.
Мінск, 1 студзеня 2021
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/113/62654
Текущая дата: 20.11.2024