Аб гэтым паведаміла Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).
"На 22 снежня 2021 года амікрон-варыянт выяўлены ў 110 краінах ва ўсіх шасці рэгіёнах СААЗ", – гаворыцца ў паведамленні.
У арганізацыі падкрэсліваюць: амікрон распаўсюджваецца значна хутчэй, чым дэльта-варыянт, у краінах, дзе задакументавана перадача віруса ў абшчынах. Пры гэтым за 2-3 дні фіксуецца двухразовае павелічэнне колькасці тых, хто заразіўся.
Што датычыцца цяжару захворвання пры заражэнні амікронам, то звесткі наконт гэтага пакуль абмежаваныя, адзначылі ў СААЗ. Даныя з Паўднёвай Афрыкі, Вялікабрытаніі і Даніі даюць спецыялістам падставу меркаваць "паніжаную рызыку шпіталізацыі" пры заражэнні амікронам у параўнанні з дэльта-штамам. Акрамя таго, пакуль няма поўнай яснасці ў тым, ці звязана такое зніжэнне рызыкі шпіталізацыі з імунітэтам, набытым у выніку папярэдняга інфіцыравання або вакцынацыі.
У спецыялістаў мала інфармацыі аб эфектыўнасці вакцын супраць амікрон-штама.
24 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
24 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/114/62522
Текущая дата: 20.11.2024