Белорусский портал в Казахстане

Захваральнасць на COVID-19 у Германіі імкліва расце, колькасць смяротных выпадкаў перавысіла 100 тыс.



Агульная колькасць смяротных выпадкаў за час пандэміі ў Германіі склала 100 119. Аб гэтым сведчаць апублікаваныя даныя Інстытута вірусалогіі імя Роберта Коха (падпарадкоўваецца Міністэрству аховы здароўя ФРГ).

За мінулыя суткі ў ФРГ ад наступстваў захворвання, выкліканага каранавірусам, памёр 351 пацыент. Колькасць пацверджаных новых выпадкаў заражэння каранавірусам за мінулыя 24 гадзіны ўзрасла на 75 961 - гэта чарговы максімум за час пандэміі. З пачатку эпідэміі інфекцыя была выяўлена ў 5 573 756 жыхароў ФРГ. Выздаравелі 4 744 400 чалавек.

Сямідзённы паказчык распаўсюджвання каранавіруса ў Германіі (колькасць выпадкаў заражэння на працягу тыдня на 100 тыс. чалавек) цяпер дасягнуў новага рэкорднага значэння і склаў 419,7. Месяц таму ён быў на ўзроўні 110,1. Колькасць шпіталізаваных пацыентаў з каранавірусам на 100 тыс. жыхароў на працягу сямі дзён - важны індыкатар для магчымых абмежаванняў грамадскага жыцця - складае 5,74.

У апошнія тыдні захваральнасць на COVID-19 у Германіі імкліва расце. 18 лістапада выконваючая абавязкі канцлера ФРГ Ангела Меркель правяла сустрэчу з кіраўнікамі федэральных зямель, па выніках якой быў прыняты новы пакет мер, накіраваных на стрымліванне тэмпаў распаўсюджвання інфекцыі.

Калі раней асноўным крытэрыем пры выбары абмежавальных мер з боку ўлад быў сямідзённы паказчык захваральнасці, то цяпер вырашальным фактарам з`яўляецца індэкс шпіталізацыі. У сувязі з гэтым у краіне ўводзяцца тры розныя ўзроўні запоўненасці клінік, у адпаведнасці з якімі будуць зацвярджацца тыя ці іншыя абмежаванні. Акрамя таго, згодна з рашэннем улад, усе работнікі сферы догляду састарэлых і інвалідаў павінны прайсці абавязковую вакцынацыю ад каранавіруса.

25 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/115/61804
Текущая дата: 09.10.2024