Белорусский портал в Казахстане

Колькасць пацярпелых пры ЧП на шахце "Ліствяжная" ў Кузбасе ўзрасла да 41



Колькасць пацярпелых у выніку пажару ў шахце "Ліствяжная" ў Кемераўскай вобласці павялічылася да 41. Аб гэтым паведамілі экстранные службы.

"На гэты момант пацярпеў 41 работнік шахты. Ва ўсіх атручэнне чадным газам", - адзначыла крыніца.

Паведамляецца, што ў змене шахты было 258 гарнякоў, на паверхню падняліся ўжо 236 чалавек. "Паводле апошніх даных, эвакуяваны 236 гарнякоў, астатнія таксама падымаюцца на паверхню", - сказаў субяседнік агенцтва.

Сігнал аб задымленні на шахце "Ліствяжная" ў Бялоўскім раёне Кузбаса паступіў раніцай 25 лістапада, на месца выехалі горнавыратавальнікі і медыкі. Паводле ўдакладненых даных Растэхнагляду, на шахце быў зафіксаваны выбух ў адным з вентыляцыйных штрэкаў.

СК і пракуратура Кемераўскай вобласці пачалі праверку па факце інцыдэнту.

Шахта "Ліствяжная" - вуглездабыўное прадпрыемства, утворанае ў кастрычніку 2003 года на базе шахты "Інская" ў Бялоўскім раёне Кемераўскай вобласці, працуе ў складзе кампаніі "СДС-вугаль".

25 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/115/61807
Текущая дата: 09.10.2024