Белорусский портал в Казахстане

Аляксандра Лукашэнку не хвалюе пытанне, ці лічаць яго на Захадзе легітымным і як успрымаюць



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў у інтэрв`ю брытанскай медыякампаніі BBC.

Журналіст, у прыватнасці, пацікавіўся, як у час праведзеных раней тэлефонных размоў да кіраўніка беларускай дзяржавы звярталася в.а. канцлера Германіі Ангела Меркель.

"А чаго гэта вас хвалюе? Спадар Прэзідэнт у Беларусі - ён жа спадар Лукашэнка. Паслухайце, мне напляваць на тое, што ў Еўрасаюзе вы думаеце аб Прэзідэнце Беларусі. Мяне выбіраў не Еўрасаюз. Вы мяне не прызнаяце чвэрць стагоддзя. Мяне выбірае беларускі народ. Таму мне важна, як мяне ўспрымае мой народ, - падкрэсліў беларускі лідар. - А што датычыцца, як яна да мяне звярталася, я, вядома, магу вам гэта сказаць, вас гэта не задаволіць. Вазьміце стэнаграму ў немцаў і паглядзіце, як да мяне звярталася. Выключна "спадар Прэзідэнт". А я да яе звяртаўся "спадарыня Канцлер".

Аляксандр Лукашэнка таксама правёў паралелі з падзеямі ў час мінулых прэзідэнцкіх выбараў у ЗША: "Вы лепш разбярыцеся, як вы будзеце з Байдэнам мець стасункі. Ён для вас легітымны ці не? З майго пункту гледжання - нелегітымны. Вы бачылі, што адбывалася на выбарах. Нават вы, BBC, СNN, вы паказвалі, што там рабілася: па пошце галасавалі, складалі ў скрыню для смецця, кантэйнеры гэтыя бюлетэні і гэтак далей. Адбываліся цуды. Я праводжу паралелі, каб вы зразумелі, што мне глыбока напляваць на тое, што пра мяне сёння думаюць у Англіі або ў ЗША, або ў Еўрасаюзе".

22 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/116/61728
Текущая дата: 09.10.2024