Белорусский портал в Казахстане

ЗША разгарнулі на мяжы Польшчы з Беларуссю не менш за 30 самаходных артылерыйскіх установак Paladin, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Avia.pro.



Амерыканскі бок пакуль не каментуе перакідку свайго ўзбраення і ваеннай тэхнікі да мяжы Беларусі.

Паводле звестак агенцтва, пасля перакідкі некалькіх дзясяткаў танкаў, браніраваных аўтамабіляў і некалькіх тысяч вайскоўцаў НАТА на мяжу з Беларуссю стала вядома, што ЗША дадаткова перакінулі да польска-беларускай мяжы не менш за 30 самаходных артылерыйскіх установак M109A7 Paladin калібру 155 мм.

На гэты момант вядома, што ўзбраенне было дастаўлена некалькімі чыгуначнымі саставамі з тэрыторыі Германіі. Пры гэтым, з улікам далёкасці САУ M109A7 Paladin, тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў зоне ўдару амерыканскіх вайскоўцаў.

Звязда, 24 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/116/61787
Текущая дата: 09.10.2024