Белорусский портал в Казахстане

Амаль 4,4 млн хворых на COVID-19 выявілі за тыдзень у свеце: гэта максімум з канца лета



Колькасць выяўленых за сем дзён выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце на 0,3 млн перасягнула паказчыкі папярэдняга тыдня і дасягнула 4,4 млн, вынікае з падлікаў ТАСС. Такім чынам, захваральнасць на планеце вярнулася да ўзроўню канца жніўня.

Смяротнасць пры гэтым значна не расце — за апошнія сем дзён у свеце памерлі 53,3 тыс. чалавек, што прыкладна на 1 тыс. больш, чым за папярэднія.

Больш за ўсё інфікаваных — амаль 110 тыс. за суткі — выяўляюць па-ранейшаму ў ЗША. Пры гэтым тэмпы распаўсюджвання інфекцыі, якія актыўна зніжаліся ў краіне ў кастрычніку, зноў растуць і ўжо дасягнулі ўзроўню пачатку восені. У Вялікабрытаніі ўпершыню з канца кастрычніка сталі выяўляць больш за 50 тыс. хворых за дзень. У брытанскім агенцтве па бяспецы ў галіне аховы здароўя лічаць, што новы штам амікрон можа стаць дамінуючым у Злучаным Каралеўстве менш як праз месяц. У Расіі рэгіструюць больш за 30 тыс. заражэнняў за суткі, аднак тэмпы распаўсюджвання інфекцыі ў апошнія дні апусціліся да ўзроўню сярэдзіны кастрычніка. Пры гэтым у краіне цяпер выявілі толькі два выпадкі заражэння амікронам — у расіян, якія нядаўна вярнуліся з Паўднёвай Афрыкі.

Звязда, 11 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/116/62168
Текущая дата: 20.11.2024