Белорусский портал в Казахстане

У Кітаі зафіксаваны новы выпадак заражэння чалавека вірусам птушынага грыпу



Новы выпадак заражэння чалавека вірусам птушынага грыпу высокапатагеннай разнавіднасці H5N6 зафіксаваны ў Кітаі. Аб гэтым паведаміла радыёстанцыя RTHK са спасылкай на апавяшчэнне органаў аховы здароўя Ганконга.

Інфекцыяй заразіўся 68-гадовы жыхар гарадской акругі Хуэйчжоу ў паўднёвай правінцыі Гуандун, які трымаў у гаспадарцы свойскую птушку. Яго стан ацэньваецца медыкамі як крытычны.

Першае ў свеце заражэнне чалавека штамам віруса H5N6 было зафіксавана ў маі 2014 года ў паўднёва-заходняй правінцыі Сычуань. З таго часу колькасць такіх выпадкаў у краіне дасягнула 53.

Звязда, 12 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/116/62190
Текущая дата: 20.11.2024