Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка выказаўся аб непрызнанні Захадам яго легітымнасці



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT выказаўся аб непрызнанні Захадам яго легітымнасці, назваўшы такую пазіцыю «справай густу».

«Я і не прашу нікога (за мяжой.) прызнаваць сваю легітымнасць. Ні ў Беларусі, ні ў Турцыі легітымнасць не мае патрэбы ў прызнанні іншых дзяржаў. Дастаткова таго, што мяне мой народ, які выбраў, лічыць легітымным і, паводле Канстытуцыі Беларусі, у Беларусі сёння легітымны Прэзідэнт», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Усё астатняе, заявіў кіраўнік дзяржавы, «справа густу». «Падабаецца ім (на Захадзе.) такая пазіцыя, хай яны яе і прытрымліваюцца», — дадаў ён.

Звязда, 13 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/116/62245
Текущая дата: 20.11.2024