Белорусский портал в Казахстане

Саюз маладых сацыялістаў Германіі патрабуе ад новага ўрада прыняць бежанцаў



Аб гэтым паведамляе нямецкае выданне Der Spiegel.

Саюз маладых сацыялістаў і сацыялістак Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (Jusos) выступіў за тое, каб краіна неадкладна прыняла бежанцаў, якія цяпер утрымліваюцца на беларуска-польскай граніцы. 

Рабочая група па пытаннях міграцыі і Jusos патрабуюць ад новага федэральнага ўрада прыняць у Германіі бежанцаў з беларуска-польскай граніцы. Старшыня Jusos Джэсіка Разенталь адзначыла: сітуацыя вельмі сур`ёзная, і яе трэба вырашыць да Каляд. Германія ў гэтым пытанні павінна ўзяць на сябе ролю першапраходца.

15 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/116/62292
Текущая дата: 20.11.2024