Белорусский портал в Казахстане

У лесе на тэрыторыі Польшчы загінула гадавалае дзіця-бежанец



Група ратавальнікаў з польскага цэнтра міжнароднай дапамогі паведаміла пра смерць аднагадовага дзіця-бежанца ў лесе на тэрыторыі Польшчы, перадае Радыё RMF24.

Інцыдэнт адбыўся ў польскім памежжы. «Мы атрымалі паведамленне, што як мінімум аднаму чалавеку, які цяпер знаходзіцца ў лесе, патрэбная медыцынская дапамога», — гаворыцца ў паведамленні Польскага цэнтра міжнароднай дапамогі ў Twitter.

Прыбыўшы на месца падзей, ратавальнікі выявілі трох бежанцаў, якія мелі патрэбу ў медыцынскай дапамозе. У маладога чалавека паўсталі моцныя болі ў жываце, ён быў галодны і абязводжаны. Акрамя яго, у дапамозе мела патрэбу сірыйская пара: у мужчыны была ірваная рана на руцэ, а ў жанчыны — нажавое раненне галёнкі. Іх аднагадовае дзіця памерла ў лесе.

Па словах ратавальнікаў, гэтыя людзі правялі ў лесе 1,5 месяца. Пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу.

На мінулым тыдні ў Гайнаўскім павеце супрацоўнік лесагаспадарчай службы выявіў у лесе цела 20-гадовага сірыйца. Ускрыццё паказала, што прычынай смерці мужчыны магло быць пераахаладжэнне.

Паводле інфармацыі, раней прадстаўленай польскай паліцыяй, з канца верасня ў Падляшкім ваяводстве ў памежнай зоне былі выяўленыя целы яшчэ шасці замежнікаў.

Звязда, 19 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/117/61609
Текущая дата: 09.10.2024