Белорусский портал в Казахстане

Ізраільскі палітолаг аб сітуацыі на граніцы: гэта ўсё польская правакацыя



Ізраільскі палітолаг Якаў Кедмі, каментуючы сітуацыю на беларуска-польскай граніцы, назваў усё гэта польскай правакацыяй.

"Усё гэта польская правакацыя, польска-літоўская. Таму што за некалькі месяцаў да гэтага больш за 10 тыс. прайшлі з Польшчы ў Германію. Дык у чым справа? Гэта значыць Польшча арганізавала гэту дэманстрацыю, а ЕС падтрымлівае Польшчу ва ўсіх яе паскудных справах, асабліва супраць Беларусі і Расіі", - сказаў Якаў Кедмі.

Палітолаг дадаў: "Тут злучылася звычайная польская подласць і правакацыя, антыбеларуская і антырасійская палітыка ЕС. Таму што не важна, што робіцца. Калі ў гэтым можна абвінаваціць Беларусь і ўзмацніць знешне-палітычны націск, чаму б гэта не зрабіць".

15 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/118/61493
Текущая дата: 08.10.2024