Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка і Меркель зноў правялі тэлефонную размову



Бакі прыйшлі да пэўнага разумення, як дзейнічаць далей у вырашэнні наяўных пытанняў, перадае тэлеграм-канал Пул Першага.

Дамовіліся, што праблема ў цэлым выносіцца на ўзровень Беларусі і ЕС, пры гэтым адпаведныя службовыя асобы, якія будуць вызначаны ад абодвух бакоў, неадкладна ўступяць у перагаворы з мэтай вырашэння існуючых праблем.

У гэтым жа кантэксце будзе вырашацца пажаданне бежанцаў патрапіць у Германію.

Таксама падчас размовы да Прэзідэнта была даведзена просьба старшыні Еўрапейскай камісіі Уршулі фон дэр Ляйнен аб абавязковым удзеле ў працэсе міжнародных арганізацый, якія займаюцца праблематыкай бежанцаў і мігрантаў, якія ўжо актыўна супрацоўнічаюць з беларускім бокам.

Дамовіліся Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель і аб кантактах надалей.

Звязда, 17 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/118/61559
Текущая дата: 08.10.2024