Праезды па асноўных эстакадах, тунэлях і праспектах у ліванскай сталіцы блакаваны вулічнымі актывістамі, якія пратэстуюць супраць дарагавізны і пагаршэння жыццёвых умоў.
Адзначаецца, што дэманстранты выкарыстоўваюць для перакрыцця праезнай часткі падпаленыя пакрышкі і бакі для смецця. Рух транспарту паралізаваны не толькі ў Бейруце, але і ў Трыпалі (на поўначы краіны), у Сайдзе (на поўдні).
Новая хваля пратэстаў адбылася пасля чарговага падзення абменнага курса нацыянальнай валюты - з 20 тыс. да 25 тыс. ліванскіх фунтаў за $1. Абвал нацыянальнай грашовай адзінкі прывёў да росту цэн на прадукты харчавання, бензін, мазут і тавары першай неабходнасці, што адбілася на інтарэсах маламаёмных слаёў насельніцтва.
Акцыі пратэсту прывялі сёння да закрыцця школ і іншых навучальных устаноў, парушана работа дзяржустаноў, банкаў, прыватных фірм і гандлёвых цэнтраў.
У шэрагу месцаў патрулі сіл бяспекі і ваеннаслужачыя спрабуюць навесці парадак, разблакаваць шашу і эстакады для руху транспарту.
29 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
У шэрагу месцаў патрулі сіл бяспекі і ваеннаслужачыя спрабуюць навесці парадак, разблакаваць шашу і эстакады для руху транспарту.
29 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/118/61908
Текущая дата: 19.11.2024