Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка расказаў, чаму не атрымалася размясціць беларускіх пагранічнікаў на граніцы Украіны і Расіі



Прэзідэнт Беларусі ў інтэрв`ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву расказаў, чаму не атрымалася размясціць беларускіх пагранічнікаў на граніцы Украіны і Расіі.

"Для мяне больш чым зразумела, што адбываецца на Украіне і якое выйсце з гэтай сітуацыі. Але гэта выйсце тады не выкарысталі. Я гатовы нават на 400 кіламетрах украінска-расійскай граніцы ўвесці сваіх пагранічнікаў. Я быў гатовы перакрыць гэту граніцу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у разгар вайны на Данбасе ён абмяркоўваў гэта пытанне з расійскім Прэзідэнтам. І тады Уладзімір Пуцін адзначыў нейтралітэт беларускага боку і падтрымаў прапанову. "Але Украіна выступіла супраць. Гэта значыць любыя нармальныя ініцыятывы яны тарпедуюць", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

1 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/118/61969
Текущая дата: 19.11.2024