Белорусский портал в Казахстане

Пуцін зноў параіў Меркель аднавіць кантакты з Мінскам для вырашэння міграцыйнай праблемы



Тэлефонная размова Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з в.а. федэральнага канцлера Германіі Ангелай Меркель адбылася 11-га лістапада, паведамілі ў прэс-службе Крамля.

«Прадоўжана абмеркаванне абстаноўкі на граніцах Беларусі з краінамі Еўрасаюза. Пацверджана важнасць хутчэйшага ўрэгулявання вострага міграцыйнага крызісу — у адпаведнасці з міжнароднымі гуманітарнымі нормамі», — адзначылі ў Крамлі.

«Уладзімір Пуцін выказаўся на карысць аднаўлення кантактаў паміж дзяржавамі ЕС і Беларуссю ў мэтах вырашэння гэтай праблемы», — падкрэслілі ў прэс-службе прэзідэнта РФ.

Пры абмене думкамі па ўнутрыўкраінскім канфлікце прэзідэнт Расіі звярнуў увагу на дэструктыўную палітыку Кіева, які ўсё больш робіць стаўку на сілавыя метады, у тым ліку выкарыстоўваючы ў парушэнне мінскага Комплексу мер ударныя беспілотныя апараты. Адзначаны таксама дэстабілізуючы і небяспечны характар правакацыйнай актыўнасці ўзброеных сіл ЗША і шэрага іншых краін НАТА ў Чорным моры.

Гэта ўжо другая размова паміж Уладзімірам Пуціным і Ангелай Меркель за апошнія два дні. Напярэдадні, як паведамляла прэс-службе Крамля, Уладзімір Пуцін прапанаваў наладзіць абмеркаванне праблем, што ўзніклі ў кантактах прадстаўнікоў краін — членаў Еўрасаюза з Мінскам.

Звязда, 11 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/119/61448
Текущая дата: 08.10.2024