Амерыканскі бок пакуль не каментуе перакідку свайго ўзбраення і ваеннай тэхнікі да мяжы Беларусі.
Паводле звестак агенцтва, пасля перакідкі некалькіх дзясяткаў танкаў, браніраваных аўтамабіляў і некалькіх тысяч вайскоўцаў НАТА на мяжу з Беларуссю стала вядома, што ЗША дадаткова перакінулі да польска-беларускай мяжы не менш за 30 самаходных артылерыйскіх установак M109A7 Paladin калібру 155 мм.
На гэты момант вядома, што ўзбраенне было дастаўлена некалькімі чыгуначнымі саставамі з тэрыторыі Германіі. Пры гэтым, з улікам далёкасці САУ M109A7 Paladin, тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў зоне ўдару амерыканскіх вайскоўцаў.
Звязда, 24 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/119/61787
Текущая дата: 19.11.2024