Белорусский портал в Казахстане

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу В`етнаму



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 лістапада 2021 года нумар 630, якая 5-га лістапада афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент аб аказанні гуманітарнай дапамогі В`етнаму прыняты на аснове Палажэння аб парадку аказання Рэспублікай Беларусь міжнароднай гуманітарнай дапамогі.

Міністэрствам аховы здароўя, прамысловасці, па надзвычайных сітуацыях даручана забяспечыць водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі В`етнаму. У пераліку - 8 пазіцый на агульную суму больш як Br850 тыс. Сярод іх - рэанімацыйна-хірургічныя маніторы, партатыўныя маніторы пацыента, блокі падачы медыцынскіх газаў, медыцынскія ложкі з электрапрыводам, каталкі, камбінезоны медпрызначэння.

Дакументам вызначана, што дастаўку грузу забяспечаць МНС і Міністэрства транспарту і камунікацый. Міністэрства замежных спраў акажа садзейнічанне ў перадачы в`етнамскаму боку гуманітарнай дапамогі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

5 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/120/61278
Текущая дата: 09.10.2024