Белорусский портал в Казахстане

Абаронныя ведамствы Беларусі і Узбекістана зацвердзілі план супрацоўніцтва на 2022 год



Падчас візіту міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна ва Узбекістан адбыліся перагаворы з міністрам абароны Узбекістана Бахадзірам Курбанавым. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Бакі абмеркавалі стан двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва і намецілі шляхі яго інтэнсіфікацыі ў галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, а таксама зацвердзілі план двухбаковага супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі Беларусі і Узбекістана на 2022 год.

18 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/121/61582
Текущая дата: 19.11.2024