Аб гэтым паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета Бяспекі.
Удзельнікі форуму абмеркавалі актуальныя пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па міграцыйнай праблематыцы, процідзеянні выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у злачынных мэтах, развіццю біялагічных пагроз. Адным з ключавых пытанняў сустрэчы стаў разгляд выклікаў, якія зыходзяць з тэрыторыі Афганістана.
Беларускім бокам акцэнтавана ўвага на тым, што наша рэспубліка сёння выступае фарпостам ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, процідзейнічаючы ўсяму спектру сучасных рызык, выклікаў і пагроз. Нараўне з абвастрэннем ваенна-палітычнай абстаноўкі, нарошчваннем знешняй сілавой прысутнасці ля беларускіх граніц ускладняецца міграцыйная сітуацыя. Сумежныя еўрапейскія краіны паказалі поўную няслушнасць і няздольнасць цывілізавана абмяркоўваць узнікаючыя праблемы, а так званыя "ліберальна-дэмакратычныя" каштоўнасці выцеснілі разважлівасць у еўрапейскай дыпламатыі. Маніпулюючы такімі паняццямі, як барацьба за правы чалавека і свабода слова, Захад паказвае свой сапраўдны твар, дэманструючы жорсткае стаўленне да мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Еўрапейскі саюз.
Акрамя пытанняў шматбаковага супрацоўніцтва кіраўнікамі дэлегацый дзяржаў-удзельніц быў абмеркаваны шырокі спектр ключавых напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння. Так, у ходзе сустрэчы Аляксандра Вальфовіча з сакратаром Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі Мікалаем Патрушавым удзелена пільная ўвага прагрэсу ў рамках саюзнага будаўніцтва ў сферы бяспекі, а таксама падпісаны План супрацоўніцтва паміж апаратамі саветаў бяспекі дзвюх краін на 2022-2023 гады.
У рамках мерапрыемства для сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - удзельніц СНД кіраўніцтвам ПАТ "Ашчадбанк" быў арганізаваны семінар па пытаннях прымянення штучнага інтэлекту.
17 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
17 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/121/61593
Текущая дата: 19.11.2024