Белорусский портал в Казахстане

У ААН павінны зафіксаваць парушэнні правоў чалавека краінамі Еўрапейскага саюза ў адносінах да бежанцаў на беларуска-польскай граніцы



Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч

«Мы звярнулі на гэта ўвагу на сустрэчы з вярхоўным камісарам (ААН.) па правах чалавека: Беларусь спадзяецца, што адпаведныя падраздзяленні ўпраўлення (вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.) дакладна зафіксуюць тыя парушэнні правоў чалавека, якія дапускаюць нашы партнёры, процідзейнічаючы бежанцам і мігрантам, шукальнікам прыстанішча ў іх легальных спробах атрымаць статус бежанца на тэрыторыі сумежных з Беларуссю краін», — сказаў Юрый Амбразевіч.

Як паведамлялася, гэтымі днямі беларускі бок данёс да кіраўніцтва міжнародных арганізацый сваю пазіцыю па міграцыйным крызісе. Прадстаўніцтва краіны пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе рэгулярна на экспертным узроўні працуе з сакратарыятамі, забяспечвае іх адпаведнай інфармацыяй. «У апошнія дні пашыраны і дыялог на высокі ўзровень», — заявіў кіраўнік беларускай дыпмісіі.

Юрый Амбразевіч расказаў, што ў яго ўжо адбыўся шэраг сустрэч, у бліжэйшыя дні чакаюцца новыя кантакты з кіраўнікамі міжнародных структур. «Праведзены сустрэчы з вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў, з вярхоўным камісарам па правах чалавека, з кіраўніком сакратарыята Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа, кіраўніцтвам рэгіянальнага аддзялення ЮНІСЕФ у Жэневе. Заўтра чакаецца сустрэча з генеральным дырэктарам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. На бліжэйшы панядзелак назначана сустрэча з прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа», — пералічыў пастаянны прадстаўнік Беларусі.

Звязда, 18 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/121/61597
Текущая дата: 19.11.2024