Белорусский портал в Казахстане

Курдскія бежанцы, збітыя польскімі сілавікамі, знойдзены на граніцы



Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта.

"Сёння ноччу, 10 лістапада, у стыхійным лагеры бежанцаў на беларуска-польскай граніцы знойдзены чатыры мужчыны, курды па нацыянальнасці. Ва ўсіх розныя траўмы і сляды прымянення фізічнага насілля. Паводле слоў бежанцаў, іх затрымалі на тэрыторыі Польшчы, дзе яны спрабавалі папрасіць абароны і прадастаўлення статусу бежанца. Мяркуючы па шматлікіх траўмах на целе мігрантаў, польскія сілавікі жорстка абыходзіліся з людзьмі і з прымяненнем сілы выціснулі іх за калючую загароду на граніцы з Беларуссю", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначылі ў камітэце, пацярпелым бежанцам аказана неабходная дапамога.

10 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/123/61411
Текущая дата: 19.11.2024