Адпаведныя заявы Аляксандр Лукашэнка зрабіў 9-га лістапада ў інтэрв`ю галоўнаму рэдактару расійскага часопіса "Национальная оборона" ваеннаму эксперту Ігару Каротчанку.
"Я баюся, каб гэта процістаянне на граніцы з-за мігрантаў не прывяло да нейкай вострай фазы. Гэта ж глеба для правакацый. Любую правакацыю можна ўчыніць. Я ўжо сваіх ваенных папярэджваю: акуратна, хлопцы, глядзіце!" - расказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на прыёмы адносна мігрантаў, якімі карыстаюцца сілавікі на баку Еўрасаюза: "Мы не страляем паверх галоў, як робяць яны. Нашы верталёты над імі не лятаюць. Што такое на вышыні 20-30 метраў праляцеў верталёт - там здзімае гэтых дзяцей, людзей. Іх запалохваюць проста".
"Вось іх аблічча. Яны заўсёды былі такія. Мы войны пачыналі?" - задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар.
Ён звярнуў увагу, што цяперашняя сітуацыя - гэта яшчэ дробязь у параўнанні з тым, што рабілі, развязаўшы Першую і Другую сусветныя войны. "Гэта ж іх аблічча", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што на франтах Другой сусветнай вайны загінулі многія дзясяткі мільёнаў чалавек, і не толькі ў Еўропе, але і ў Азіі. "Сі Цзіньпін (Старшыня КНР.) нядаўна расказваў мне", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт растлумачыў нападкі на Беларусь жаданнем адцягнуць увагу ад сваіх уласных праблем у краінах Еўрасаюза. "Унутры Польшчы, Літвы. Вазьміце і Германію сёння - так званы транзіт улады. Вазьміце Вялікабрытанію, у Францыі… У іх жа праблем вельмі шмат. Мы побач з імі не стаялі. Народы незадаволены. А як гэта мікшыраваць і нівеліраваць? Трэба аб`явіць кагосьці ідыётам, падонкам, нягоднікам, які нападзе заўтра на тую ж Польшчу. Ды мы ніколі не збіраліся і не збіраемся нападаць на Польшчу. Нам дай бог уладкаваць гэту тэрыторыю, якая ў нас ёсць. А яны спяць і бачаць - усю (тэрыторыю Беларусі.)", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Да таго ж кіраўнік дзяржавы лічыць абсалютна нелагічнымі патрабаванні з боку Захаду, каб Беларусь нейкім чынам стрымлівала патокі мігрантаў: "Вы ўвялі супраць мяне санкцыі, супраць беларусаў. Вы пайшлі на гібрыдную вайну супраць Беларусі (СМІ, эканоміка, палітыка, ужо да ваеннага, бяспекі, дабраліся). І вы, нягоднікі, вар`яты, хочаце, каб я вас абараняў, ад мігрантаў у тым ліку?".
Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на сітуацыю вакол дагавора аб рэадмісіі, які быў заключаны паміж Беларуссю і Еўрасюзам, але ў далейшым скасаваны з-за парушэнняў з боку ЕС. Хоць паток мігрантаў значна вырас: калі раней за год праз Беларусь маглі прайсці ў ЕС каля 80 чалавек, то цяпер, паводле даных еўрапейскіх структур, больш за 2 тыс. у суткі.
"Дамовіліся, заключылі дагавор. Па гэтым дагаворы яны павінны былі пабудаваць у нас месцы знаходжання людзей, якіх мы па рэадмісіі забяром. І ўвёўшы супраць нас санкцыі, яны ўсё гэта кінулі і не фінансуюць, не будуюць гэтыя так званыя лагеры, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Яны парушылі, яны выйшлі з гэтага дагавора. Я да гэтага не маю ніякіх адносін. Бягуць - няхай бягуць. Як гэта я іх сабе вярну і анклавы тут ствару? У мяне і так праблем хапае".

Акрамя таго, галоўнай мэтай мігрантаў, як ужо гаварылася не раз, з`яўляецца зусім не Беларусь. "Яны ж адкрыта гавораць: мы не ў Польшчу ідзём, нас у Германію паклікалі, мы ў Германію ідзём, прапусціце нас", - адзначыў Прэзідэнт.
Аднак у адказ на гэта мігрантам даводзіцца зведваць на сабе жорсткія метады еўрапейскіх сілавікоў, абыякавасць і бесчалавечныя адносіны. На такія факты і звярнуў увагу беларускі лідар: "Адзін з польскіх кіраўнікоў нядаўна заявіў: "У нас каля 200 чалавек забітых мігрантаў". Гэта не адзін-два-тры чалавекі, а каля 200! Чаму аб гэтым свет не ведае? Чаму праваабаронцы ў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША маўчаць? Чаму яны маўчаць? Чаму туды нават прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі не пускаюць палякі? Абвясцілі закрытую зону і нікога на граніцу не пускаюць. Усе гэтыя кадры і здымкі ішлі ў асноўным ад нас. Цяпер нехта там прарываецца праз іх і ўздымаецца ўжо гэты скандал і шум. Пры чым тут Лукашэнка? Вы ж збіваеце людзей, якіх вы туды паклікалі".

"Гэта добра арганізаваны працэс. І, дапусцім, патрабаваць ад мяне, каб я, як раней, за ўласны кошт аплачваў гэты працэс і спыняў яго… Менавіта спыняў, а не фінансаваў, як амерыканцы ўчора заявілі ці пазаўчора: я фінансую гэтых уцекачоў. Слухайце, у мяне грошай хіба мора? Няма куды грошы дзяваць? І наогул - факты на стол. Калі я фінансую, пакладзіце факты на стол. Але гэта ж амерыканцы, яны вялікія, языком ляпнулі і забылі, што сказалі", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што дапамогу мігрантам аказваюць простыя беларусы, прыносячы прадукты харчавання, ваду, цёплыя рэчы. "Так, дапамагаюць. І дзякуй богу. Таму што мы - беларусы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/123/61420
Текущая дата: 19.11.2024