Белорусский портал в Казахстане

Польскія ваеннаслужачыя прымяняюць супраць бежанцаў баявую зброю і страляюць паверх галоў



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"Цяпер адзначаецца эскалацыя напружанасці на беларуска-польскай граніцы. Больш за 2 тыс. бежанцаў, у тым ліку жанчыны і дзеці, ужо трэція суткі жывуць і спяць на зямлі пры нізкіх тэмпературах, востра маюць патрэбу ў ежы, вадзе і лякарствах. Усе яны не разглядаюць Беларусь як краіну знаходжання і адкрыта заяўляюць аб намеры ісці ў краіны ЕС, каб звярнуцца па абарону", - расказалі ў ДПК.

Акрамя адсутнасці якіх-небудзь канструктыўных дзеянняў з боку ЕС для вырашэння сітуацыі і грубага парушэння ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у сферы правоў чалавека, беларускім бокам фіксуюцца спробы правакацый, арганізаваных польскім бокам.

"Акрамя прымянення фізічнага насілля і выкарыстання газу пры спробах бежанцаў перайсці на сумежны бок, польскія ваеннаслужачыя прымяняюць баявую зброю і страляюць паверх галоў. Падзеі апошніх дзён паказваюць, што пры гэтым польскія сілавікі не стрымліваюць сябе ў сродках, усё больш жорстка збіваючы бежанцаў і выцясняючы іх са сваёй тэрыторыі. Гэта робіцца для запалохвання і дэманстрацыі сілы перад безабароннымі людзьмі, якія бягуць з разбураных войнамі краін", - адзначылі ў ведамстве.

У ДПК дадалі, што факты прымянення зброі польскімі сілавікамі ў адносінах да бежанцаў неаднаразова пацвярджаліся відэазапісамі, зробленымі раней."Якой-небудзь рэакцыі на такія дзеянні польскіх улад з боку ЕС не было, што сведчыць аб маўклівай згодзе з практычна любымі незаконнымі дзеяннямі ў вырашэнні міграцыйнага крызісу. Неабходна нагадаць, што такія неабдуманыя дзеянні могуць прывесці да пагранічнага канфлікту", - канстатавалі ў ведамстве.

10 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/123/61424
Текущая дата: 19.11.2024