У Літве скарачаецца колькасць свабодных ложкаў у рэанімацыі, выдзеленых для хворых на COVID-19. У сувязі з гэтым саветнік прэм`ер-міністра Жывіле Гудлявічэне лічыць, што ў будучым можа быць прынята рашэнне аб адмове ў шпіталізацыі невакцынаваным грамадзянам, паведамляе Delfi.
"На самай справе размовы аб тым, каб не лячыць непрышчэпленых - гэта не спосаб вырашэння праблемы. Паслугі аховы здароўя мы павінны прадастаўляць усім, але, магчыма, будзе абмежавана шпіталізацыя, каб яны лячыліся дома, тады не давядзецца павялічваць колькасць ложкаў для кавідных хворых", - сказала Жывіле Гудлявічэне.
У Літве як мінімум адной дозай прышчэплены 64,8 працэнта жыхароў. Менш за ўсё прышчэпленых у групе 12-15 гадоў - менш за трэць. У групе старэйшых за 80 гадоў прышчэплены 67,3 працэнта жыхароў. Усяго ў Літве з пачатку пандэміі перахварэлі больш за 408 тыс. чалавек.
1 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
1 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/124/61294
Текущая дата: 19.11.2024